Памер шрыфта:

Аб падпісанні Пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў паміж Беларуссю і Гвінеяй-Бісау

07 мая 2025 г.

 

7 мая 2025 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Гвінея-Бісау аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў.

Подпісы пад дакументам паставілі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў і Дзяржаўны сакратар па міжнародным супрацоўніцтве Рэспублікі Гвінея-Бісау Фатумата Жау.

Пагадненне ўвойдзе ў сілу пасля ажыццяўлення бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Таго ж дня праведзена таксама сустрэча двух міністраў, падчас якой абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-бісайскага ўзаемадзеяння. Дасягнуты дамоўленасці аб фарміраванні пераліку праектаў і пагадненняў на рэалізацыю ў бліжэйшай перспектыве і аб правядзенні палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

OSZAR »